IneskaT. написал(а):Гэта пакашчык таго, што на паперы выходзiць адно, а на самой справе - зусiм другое.
Ineska, давай возьмем уяўную сытуацыю з тваім удзелам, сытуацыю крыху нацягнутую, але якая цалкам ілюструе гэты бок справы: ты на працы маеш стасункі з беларусам, які збольшага часу размаўляе па-беларуску. Будзем лічыць (уяўна), што ты беларускай мовы ня ведаеш або не валодаеш у дастатковай ступені. Якое больш імавернае разьвіцьцё сытуацыі: ты вучыш беларускую мову або ён пераходзіць на расейскую? Штось мне падказвае, што другі варыянт больш верагодны.
Так з шэрагу прычынаў расейскую мову больш чуваць чымся беларускую. Але моўная сытуацыя ў нас ані падобная да Ірляндыі, ані падобная да Ўкраіны. У нас больш падобная да Каталяніі - тамака пануе гішпанская мова й чуваць яе часцей за каталянскую, але колькасьць пасіўных ужыткоўнікаў (разумею й, калі ёсьць патрэба, кажу) каталянскай мовы расьце штогод.
Так і ў нас - бывалі ў мяне выпадкі, калі цябе папраўляюць, як слушна казаць па-беларуску, у жыцьці расейскамоўныя алькаголікі.
IneskaT. написал(а):Я ж не даказваю табе, што нiхто не разумее. Я гавару, што па-руску лягчэй.
Лягчэй для каго? Для расейцаў, якім як заўжды лянота вучыць іншыя мовы, бо "нас и так поймут"?
Не, калі казаць сур'ёзна, у Ангельшчыне даўно б'юць у званы, і вось зь якой нагоды: ангельскія спэцыялісты карыстаюцца не надта вялікім попытам у іншых краінах, бо большасьць ангельцаў лічуць, што раз іхняя мова міжнародная, ім ня трэба вучыць іншых (дарэчы так жа лічуць гішпанцы й расейцы), маўляў, нас і так зразумеюць. І шмат якім працадавальнікі лічуць гэта нягнуткасьцю спэцыяліста. У Нямеччыне, напрыклад, для міжнародных стасункаў значна ахвотней бяруць француза (ці каго іншага) зь веданьнем ангельскай, чымся каранёвага ангельца. Ёсьць над чым задумацца, спадарства.
Whisper написал(а):Правда, от русского отказаться не могу, да и не вижу смысла.
Дык і ня трэба. Ніхто такога вар'яцтва не прапануе. Як і сам у жыцьці збольшага карыстаюся расейскай мовай. Прычыны самыя простыя - калі пачынаеш гаворку з чалавекам, непрыстойна казаць яму на той мове, якой ён ня ведае. Таму калі я ня ведаю, ці валодае мой суразмоўца беларускай мовай ці мяркую што яму будзе няёмка, я кажу па-расейску. Усё проста.
А так, каб ніхто ня лічыў мяне, як любіць казаць кіраўнік нашай дзяржавы, за "азьвярэлага нацыяналіста", я, як нармалёвы анархіст, увогуле выступаю за роўнасьць мовай, без перавагі перад якой іншай. Не за ўяўную, а заўпраўдную роўнасьць. І давайце на гэтым скончым.
Dixi.
Отредактировано Shurix (09-16-2007 02:12:37)